wd wp Пошук:

Ялі

Яліпапуаскі народ, насельнікі заходняй часткі Новай Гвінеі. Пражываюць на тэрыторыі дзяржавы Інданезія. Адрозніваюцца ад суседзяў малым ростам (сярэдні рост мужчыны не перавышае 150 см). Падзяляюцца на 2 моўныя групы - нінія і ангурук. Прычым, кожная мова мае мноства гутарковых дыялектаў.

Агульная колькасць - 33 тыс.[1][2]

Культура

Ялі насяляюць ізаляваную горную мясцовасць ва ўсходняй частцы Новай Гвінеі. Сталыя кантакты з цывілізацыяй пачаліся толькі з 1961 г. Асноўныя заняткі - ручное земляробства, паляванне, збіральніцтва. Ялі трымаюць сабак і свінняў. Апошнія выконваюць важныя функцыі ў рэлігійных вераваннях і ў сацыяльным жыцці.

Вёскі будуюць на горных вяршынях у прыдатных для абароны месцах. Кантакты паміж вёскамі не маюць сталага характару, часта суправаджаюцца ваеннымі дзеяннямі. Жытлы драўляныя круглявай формы з дахам, крытым лісцем.

Мужчыны і жанчыны апранаюць кароткія спадніцы з травы і гнуткіх галінак. Жаночая спадніца складаецца з 4 розных пластоў, кожны з якіх дадаецца з пераходам да пэўнага ўзросту. Калі спадніца налічвае ўсе 4 пласты, то яе гаспадыня лічыцца дарослай і можа браць шлюб. Дарослыя мужчыны таксама апранаюць доўгія навершы на пенісы.

Канібалізм

У адрозненні ад асмат, ялі не практыкуюць паляванне за галавамі, аднак канібалізм да нядаўняга часу быў шырока распаўсюджанай з’явай. Жыхары адной вёскі часта нападалі на жыхароў іншай толькі для захопу палонных і забойства іх на мяса. Сама назва “ялі” была дадзена суседнімі народамі і значыць “людаед”.

Зноскі

  1. Yali, Ninia – Peoples speaking as Primary Language
  2. Yali, Angguruk – Peoples speaking as Primary Language

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Папуасы