«Як стаць тыранам» (англ.: How to Become a Tyrant) — амерыканскі дакументальны, гістарычна-біяграфічны міні-серыял. Рэжысёр: Джона Бекор, Ёнас Бэл Пашт, Пол Дэктар.
Дакументальны серыял расказвае пра дыктатараў, якія ўвайшлі ў гісторыю, а таксама пра тое, на што гатовы пайсці такія людзі, каб утрымаць уладу ў сваіх руках.
Усяго ў серыяла 6 эпізодаў: «Захапіце ўладу» — пра гісторыю Адольфа Гітлера, «Знішчыце супернікаў» — аб Садаме Хусейне, «Кіруйце пры дапамозе страху» — пра Ідзі Аміна, «Кантралюйце праўду» — пра Іосіфа Сталіна, «Стварыце новае грамадства» — пра гісторыю Муамара Кадафі, «Кіруйце вечна» — аб дынастыі Кім у Паўночнай Карэі[3].