wd wp Пошук:

Якаў Саўчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саўчык. Якаў (Жак) Саўчык (Саўчук) (фр.: Jaques Saoutchik; 1880, Койданава, Расійская імперыя, цяпер Дзяржынск, Беларусь — 1955, Францыя) — французскі дызайнер яўрэйскага паходжання, заснавальнік і ўладальнік вядомага ў 1-й палове XX ст. атэлье па вытворчасці кузаваў для легкавых аўтамабіляў.

Біяграфія

Якаў Саўчук эмігрыраваў з сям’ёй у Францыю каля 1899 года. Мэблевы майстар па спецыяльнасці, ён заняўся новай і перспектыўнай у той час справай — праектаваннем і будаўніцтвам на заказ кузаваў для легкавых аўтамабіляў.

У пачатку XX ст. вытворцы аўтамабіляў давалі толькі шасі з агрэгатамі, а кузаў пакупнік замаўляў на свой густ у шматлікіх майстроў-кузаўнікоў. Нягледзячы на ​​распаўсюджанне канвеернай вытворчасці, досыць значны попыт на гэтую паслугу існаваў і пазней. У 1905 ці 1906 годзе Саўчык адкрыў уласную майстэрню ў парыжскім прыгарадзе Нэйі-сюр-Сэн. Вырабы Саўчыка былі высокай якасці і мелі свой адмысловы стыль. У 1920-я гады атэлье стала адным з вядучых у кузаўной справе. Кузавы Саўчыка манціравалі на шасі дарагіх і прэстыжных марак — «Рызота-Фраскіні», «Іспана-Сюіза», «Дэлая», «Корд» і інш. Пасля Другой сусветнай вайны попыт на кузавы індывідуальнай вытворчасці амаль знік.

Амерыканскі дызайнер Говард «Галандзец» Дарын, саўласнік французскай кузаўной фірмы Hibbard&Darrin, казаў пра Саўчыка: «Ён быў адным з нямногіх французскіх кузаўнікоў, якія ніколькі не капіравалі нас… Ён пэўна быў чалавекам з сваімі ўласнымі ідэямі»[1]. Кузавы Саўчыка маюць значнае месца сярод твораў ужытковага мастацтва часу ар-дэко.

У 1952 годзе Якаў Саўчык пакінуў справу, перадаў сваё прадпрыемства сыну П’еру; неўзабаве атэлье спыніла выпуск кузавоў. Цяпер аўтамабілі з кузавамі атэлье Саўчыка маюць вялікую калекцыйную каштоўнасць.

Зноскі

  1. The Coachbuilders Encyclopedia. Saoutchik Архівавана 23 ліпеня 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Кузаў
Катэгорыя·Ар-дэко
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дызайнеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі