wd wp Пошук:

Канагава

Канага́ва (яп.: 神奈川県 Канагава-кэн?) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 2 415,85 км²,[1] насельніцтва — 9 029 996 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 3 737,81 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Іакагама.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У прэфектуры Канагава размешчана 19 гарадоў і 6 паветаў (13 пасёлкаў і адно сяло).

Гарады

Спіс гарадоў прэфектуры:

Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Іакагама (3,7 млн.), Кавасакі (1,4 млн.), Сагаміхара (715 тыс.), Іакосука (420 тыс.), Фудзісава (410 тыс.).

Паветы

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

Геаграфія

Прэфектура Канагава размешчана на поўдні ўсходнеяпонскага рэгіёна Канто, на беразе Ціхага акіяна, у раёне паўвострава Міура. На поўначы яна мяжуе з прэфектурай Токіа, на захадзе — з прэфектурамі Яманасі і Сідзуока. На ўсходзе яе абмываюць воды Такійскага заліва і канала Урага, а на поўдні — воды Сагамскага заліва.

Гісторыя

Свяцілішча Цуругаока-Хатыман ў Камакуры.

Прэфектура Канагава займае тэрыторыю гістарычнай правінцыі Сагамі і паўднёва-ўсходнюю частку правінцыі Мусасі. Яе адміністрацыйны цэнтр — горад Іакагама — найбуйнейшы населены пункт Японіі пасля Токіа. Ён паўстаў у сярэдзіне XIX ст. на месцы рыбацкага паселішча, ператворанага ў міжнародны порт у выніку вестэрнізацыі Японіі. Сярод іншых гістарычных месцаў прэфектуры — гарады Камакура і Адавара. Першы быў рэзідэнцыяй першага ў гісторыі краіны самурайскага ўрада — Камакурскага сёгуната. Другі выконваў ролю галоўнай цытадэлі гегемонаў рэгіёна Канто — самураяў роду га-Хадзё.

Насельніцтва

Прэфектура Канагава з’яўляецца трэцяй найбуйнейшай прэфектурай Японіі паводле колькасці насельніцтва, саступаючы толькі Токіа і Осацы. Станам на 1 ліпеня 2011 яно складала 9 060 649 чал. Дзякуючы высокай шчыльнасці насельніцтва і развітой сетцы транспарту бачнай мяжы паміж Іакагамай і Такійскімі адмысловымі раёнамі не адчуваецца.

Эканоміка

Дзелавы цэнтр Іакагамы
Дзелавы цэнтр Кавасакі

Канагава з’яўляецца буйной прамысловай зонай Канто. Асноўныя галіны прамысловасці прэфектуры — хімічная, металургічная, аўтамабільная, электратэхнічная і харчовая. Асновай эканомікі прэфектуры Канагава з’яўляецца цяжкая прамысловасць.. У ёй размешчаны найбуйнейшы ў краіне Такійска-Іакагамскі прамысловы раён. Яго цэнтрам з’яўляецца міжнародны Іакагамскі порт — найбуйнейшы ў Японіі. Пачынаючы з сярэдзіны 20 стагоддзя ўзровень індустрыялізацыі прэфектуры і даходы ад збыту прамысловай прадукцыі застаюцца самымі высокімі па краіне. Акрамя прамысловасці прыбытковай галіной з’яўляецца турызм. Яго цэнтрамі з’яўляюцца багатыя прыродныя славутасці Хаконэ і старажытная Камакура.

Сімволіка

Эмблема прэфектуры была абрана 3 лістапада 1948 года. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але звычайна ў яго якасці выкарыстоўваюць чырвоную эмблему горада на белым фоне. 10 красавіка 1950 года быў зацверджаны гімн прэфектуры пад назвай «Хікары аратані» (яп.: 光あらたに?). Тэкст гімна быў напісаны Тэрыміцу Мурасэ і дапоўнены Ёсіа Кацу. Музыку напісаў Набуа Ііда[3].

Птушкай прэфектуры абралі ў маі 1965 шэрую чайку, якаяе сімвалізуе мір ва ўсім свеце. У 1966 годзе гінкга абралі дрэвам прэфектуры. Лілея залацістая была абрана кветкай прэфектуры ў студзені 1951 года[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 神奈川県の人口と世帯 : 神奈川県(яп.)  (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Канагава (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Канагава. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. 1 2 Prefecture’s Symbols(англ.) . Kanagawa Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прэфектуры Японіі
Катэгорыя·Канагава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Канто (рэгіён)