wd wp Пошук:

Якаб у палёце

«Якаб у палёце» з рысам і салатай

Якаб у палёце (шведск.: Flygande Jacob) — шведская запяканка, якая складаецца з курыцы, узбітых вяршкоў, соуса чылі, бананаў, абсмажанага арахіса і бекона. У класічным рэцэпце курыца запраўляецца італьянскай салатнай запраўкай. Страва гатуецца ў духоўцы і звычайна ўжываецца разам з рысам і салатай.

Страва была вынайдзена Овэ Джэйкабсанам (шведск.: Ove Jacobsson), які працаваў у галіне грузавых авіяперавозак, адсюль і назва. Рэцэпт быў упершыню апублікаваны ў шведскім кулінарным часопісе Allt om mat у 1976 годзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шведская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Стравы з курыцы