wd wp Пошук:

Язэп Гапановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гапановіч. Язэп Гапановіч (10 чэрвеня 1883, в. Будслаў, Вілейскі павет — 20 мая 1961) — беларускі грамадскі дзеяч, прадпрымальнік.

Біяграфія

Перад 1-ай сусветнай вайной выехаў у Варшаву, у 1912 быў членам Беларускага гуртка ў Варшаве. У пачатку 1920-х гг. дзеяч беларускай кааперацыі на Віленшчыне. 15 ліпеня 1925 стаў намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэту ў Варшаве. Быў уласнікам цагельні. Заснавальнік і старшыня Асветнага таварыства беларусаў у Варшаве (1937—1939), аплочваў памешканне таварыства па вул. Свентакшыскай, 9-18. Дапамагаў незаможным беларускім студэнтам. Выдаў зборнік вершаў Станіслава Станкевіча «З майго ваконца» (Вільня, 1928). Дзеяч Беларускага камітэту ў Варшаве (1940—1944). Пасля 1956 удзельнічаў у працы Варшаўскага аддзелу Беларускага грамадска-культурнага таварыства, спяваў у хоры таварыства, але не быў яго членам.

  1. (unspecified title) Праверана 9 мая 2022.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе