wd wp Пошук:

Язэп Адамавіч Гладкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гладкі. Язэп Адамавіч Гладкі (4 кастрычніка 1890, в. Міхалкавічы, Барысаўскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 28 ліпеня 1972; Крыптанімы і псеўданімы: А. В., Адам Варлыга) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф.[2]

Біяграфія

У 1912 годзе мабілізаваны ў Рускую імператарскую армію. Па сканчэнні фельчарскай школы ваяваў у Першую сусветную вайну на Паўночным фронце. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да беларускага руху, распаўсюджваў газету «Вольная Беларусь», выбіраўся членам выканаўчага камітэта 12-й арміі. Дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску, Першага Усебеларускага з’езда ў Мінску. У 1918—1919 гадах вучыўся ў Мінскім Беларускім педагагічным інстытуце. У 1920-я гады настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах Барысаўскага павета, ад 1921 годзе актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне. У 1930 годзе звольнены па палітычных матывах. Каб пазбегнуць рэпрэсій, перабраўся ў Мінск, дзе ў 1935—1936 гадах скончыў Вышэйшы педагагічны інстытут і працаваў у Інстытуце школьнай педагогікі пры Наркамаце асветы.

У час Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі ў 1941 годзе вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, але ў 1943 годзе, ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Мінск і працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў.

З 1944 года ў Германіі, настаўнічаў у лагерах для перамешчаных асобаў, выкладаў у беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. На ўласныя грошы заснаваў выдавецтва «Заранка», выдаў «Беларускі лемантар», чытанкі, зборнікі беларускіх народных спеваў і казак (агулам каля 10 кніг).

З 1952 года ў ЗША, працягваў вучобу, выдавецкую і культурна-асветніцкую дзейнасць, аднавіўшы ў Нью-Ёрку выдавецтва «Заранка». Выдаў пад псеўданімам Адам Варлыга зборнікі этнаграфічнага і фальклорнага зместу. Аўтар прац «Прыказкі Лагойшчыны» (Мюнхен, 1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью Ёрк, 1970), а таксама грунтоўных ўспамінаў «Чутае — бачанае — перажытае» (“Запісы БІНіМ” № 40, 2018). Ва ўспамінах даў шырокую панараму народнага жыцця Лагойшчыны канца XIX — пачатку XX ст.

Сябра Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку.

Памёр 28 ліпеня 1972 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 29 студзеня 2022.
  2. Эміграцыйная гісторыя ў асобах. 4 кастрычніка. Язэп Гладкі, Часлаў Сіповіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага інстытута навукі і мастацтва
Катэгорыя·Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце