wd wp Пошук:

Ядрына-Слабадскі сельсавет

Я́дрына-Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ядрына Слабада.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэвіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Доўгаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клічаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чачэвіцкага раёна