wd wp Пошук:

Яванская мова

Ява́нская мова (саманазва: ꦧꦱꦗꦮ, bạsạ Jạwạ) — аўстранезійская мова, родная мова яванцаў. З’яўляецца адной з найбуйнейшых моў свету, якая не мае афіцыйнага статусу. Распаўсюджана галоўным чынам у Інданезіі, а таксама ў Малайзіі, Сурынаме і іншых краінах. Агульная колькасць носьбітаў (2007 г.) - каля 82 млн. чал.

Рэгіянальныя асаблівасці

У Інданезіі вылучаюць 3 буйныя дыялекты яванскай мовы: заходні, цэнтральны і ўсходні. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 18 больш дробных дыялектаў. Значныя асаблівасці таксама мае дыялект, на якім размаўляюць яванцы Сурынама і іншых краін Вест-Індыі.

Пісьмовасць

У раннім сярэднявеччы яванцы запазычылі алфавіт палава. На яго аснове ўзнікла мясцовая пісьмовасць, якой карысталіся пры напісанні кніг на мове каві:

hanacaraka
/hɔ//nɔ//tʃɔ//ɽɔ//kɔ/
datasawala
/dɔ//tɔ//sɔ//wɔ//ɭɔ/
padhajayanya
/pɔ//ɖɔ//dʒɔ//jɔ//ɲɔ/
magabathanga
/mɔ//gɔ//bɔ//ʈɔ//ŋɔ/

У XV ст. з распаўсюджаннем ісламу карысталіся арабскім алфавітам, які набыў на Яве назву пегон:

У XIX ст. была складзена яванская пісьмовасць на аснове лацінкі:

Aa, Bb, Cc, Dd, Ee, Éé, Èè, Ff, Gg, Hh, Ii, Jj, Kk, Ll, Mm, Nn, Oo, Pp, Qq, Rr, Ss, Tt, Uu, Vv, Ww, Xx, Yy, Zz

Літары f, q, v, x, z звычайна выкарыстоўваюцца для напісання слоў, запазычаных з іншых моў.

Кароткі размоўнік

Яванская моваБеларуская мова
Inggih, iyoТак
Mboten, oraНе
HaloПрывітанне
Sugeng enjingДобрай раніцы
Sugeng siangДобры дзень
Sugeng daluДобры вечар
Asmanipun panjenengan sinten?Як тваё імя?
Nami kula MikalajМяне завуць Мікалай
Kulạ saking BélarusЯ — беларус
Maturnuwun sangetВялікі дзякуй
Sami-samiКалі ласка
Aku ora mudengНе разумею
Aku tresna karo koweЯ цябе кахаю
Tinggalna aku!Пакінь мяне!
Aku ora senengМне гэта не цікава
Pira reganeКолькі гэта каштуе?
LarangДорага
MurahТанна
Aku mung nonton waeМне трэба толькі паглядзець
Kowe wis ora waras?Здурэў?

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Kaca Utama яванскай

  1. 1 2 Ethnologue — 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2016.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аўстранезійскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-3
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Інданезіі