wd wp Пошук:

Юха Венала

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Юха Венала (фінск.: Juho Heikki Vennola, 19 чэрвеня 1872 — 3 снежня 1938) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай Прагрэсіўнай партыі.

Па адукацыі эканаміст, працаваў прафесарам нацыянальнай эканомікі ў Хельсінкскім універсітэце, член Эдускунты з 1919 па 1930 год, двойчы ўзначальваў урад Фінляндыі (з 15 жніўня 1919 года па 15 сакавіка 1920 i з 9 красавіка 1921 па 2 чэрвеня 1922 г.), а таксама выконваў абавязкі прэм’ер-міністра ў другім урадзе Свінхувуда з 18 лютага па 21 сакавіка 1931 г.

Венала займаў пасады памочніка міністра казначэйства (1918—1919), міністра гандлю і прамысловасці (1919), міністра замежных спраў (1922—1924) і міністра казначэйства (1930—1931).

14 кастрычніка 1920 г. у ліку ўпаўнаважаных у горадзе Юр’еў падпісаў Мірны дагавор паміж Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай і Фінляндскай Рэспублікай[2].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. Мирный договор между Российской Социалистической Федеративной Советской Республикой и Финляидской Республикой(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Міністры фінансаў Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Эдускунты
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оўлу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Эканоміка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прафесары Хельсінкскага ўніверсітэта