wd wp Пошук:

Юхан Агрэл

Юхан (Ёхан, Ёган) Агрэл (швед. Johan Joachim Agrell; 1 лютага 170119 студзеня 1765) — шведскі і нямецкі скрыпач, піяніст, дырыжор і кампазітар.

Біяграфія

Юхан Агрэл нарадзіўся 1 лютага 1701 года ў Лёце (Усходні Готланд). Атрымаў адукацыю ва Упсале, падарожнічаў па Англіі, Францыі, Італіі і іншым краінам.

З 1723 па 1746 год быў прыдворным скрыпачом у Каселі. З 1746 г. быў капельмайстрам у Нюрнбергу.

Яму належыць цэлы шэраг твораў (сімфоніі, канцэрты, санаты і інш.), зборнік якіх быў надрукаваны ў Нюрнбергу; многія іншыя дайшлі да нас у рукапісах. У маладосці на музыку Агрэла моцна паўплывала сучасная італьянская музыка, у прыватнасці Антоніа Вівальдзі.

Юхан Агрэл памёр 19 студзеня 1765 года ў горадзе Нюрнбергу.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122971841 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1701 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1765 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Нюрнбергу
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных