Не блытаць з Юравічы.
Юрэ́вічы, Мядзве́жына Юрэ́віча — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.
Месцілася на тэрыторыі ўрочышча Мядзвежына, якое расцягнулася на некалькі кіламетраў уздоўж сучасных вуліц Харкаўскай і Панамарэнкі[1]. У пачатку XX ст. тут было 2 дзясяткі хутароў і вёсак з такой назвай. Каб адрозніваць, да назвы некаторых хутароў дадавалі прозвішча ўладальніка. Так у XX ст. Медзвежына Юрэвіча ператварылася ў Юрэвічы[1]. У 1909 годзе фальварак Нядзвежына Юрэвіча ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, 21 жыхар, 3 двары[2].
За савецкім часам вёска ў Бараўскім, а потым у Ждановіцкім сельсавеце Мінскага раёна. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Фрунзенскі раён[3].
Вёска знаходзілася на рагу сучасных вуліц Панамарэнкі (старажытны Ракаўскі тракт) і Янкі Маўра. Верагодна, драўляныя і каменныя дамы ў пачатку вуліцы Панамарэнкі калісьці былі вёскай Юрэвічы[1].