wd wp Пошук:

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўскі. Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі (нар. 1 снежня 1974, в. Алешавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны, кандыдат фізіка-матэматычных навук, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта2022 года).

Біяграфія

У 1997 годзе скончыў матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Геаметрыя і тапалогія», у 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геаметрыя ўласнай групы Пуанкарэ» ў савеце па абароне дысертацый пры Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працаваў з 2002 па 2022 год: з 2008 года па 2010 год — намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, з 2010 па 2015 год — начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення ўніверсітэта, з 2015 па 2019 год — дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, з 2019 па 2021 год займаў пасаду прарэктара па навуковай рабоце, з 2021 па 2022 год — пасаду першага прарэктара ўніверсітэта.

1 жніўня 2022 года прызначаны на пасаду рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[3].

Навуковая дзейнасць і публікацыі

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў — геаметрыя аднародных прастор, спароджаных глабальнымі парамі; інварыянтныя дыферэнцыяльна-геаметрычныя структуры на аднародных прасторах. З’яўляецца аўтарам 22 навуковых прац. Курсы, якія выкладаў: «Уводзіны ў матэматыку» і «Геаметрыя і алгебра»[4].

З’яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і навукова-метадычных работ, курсаў «Геаметрыя і алгебра», «Дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія» і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай і граматай ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У 2016 годзе ён быў занесены на Дошку Гонару Ленінскага раёна Гродна. У 2015 годзе аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі[5].

Зноскі

  1. https://president.gov.by/ru/events/rassmotrenie-kadrovyh-voprosov-1659343244
  2. (unspecified title) Праверана 1 жніўня 2022.
  3. Лукашэнка рэктару Полацкага дзяржуніверсітэта: будзьце сапраўдным беларусам і гэтак жа выхоўвайце моладзь
  4. Сотрудники кафедры
  5. У ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі першага прарэктара ўніверсітэта
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэктары Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне