wd wp Пошук:

Алешавічы

Але́шавічы[1] (трансліт.: Aliešavičy, руск.: Алешевичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоўскага сельсавета.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мікелеўшчынскага сельсавета[2].

Гісторыя

Сядзіба Незабытоўскіх у Алешкавічах на малюнку Н. Орды, XIX ст.

Алешавічы вядомы прынамсі з канца XV ст., калі разам з Кулешавічамі і дзвюма пустаўшчанымі Талюцеўшчына і Барсуноўшчына належалі нейкаму Луку Бранцу. На пачатку XVI ст. гаспадарскі дваранін Івашка Дзевачка атрымаў іх пасля Лукі ад гаспадара. У 1519 годзе віцебскі баярын Пётр Грынькавіч, разам з дзядзькамі Васькам і Занькам Янкавічамі, атрымаў маёнтак ад іх брата Івашкі Дзевачкі. Пазней маёнтак трымаў сын Пятра—Міхайла, болей вядомы як мітрапаліт кіеўскі Анісіфар Дзевачка, а затым яго спадкаемцы.[3]

У канцы XVIII ст. Ян Незабытоўскі купіў маёнтак у сям’і Барановічаў. Сядзіба Незабытоўскіх у Алешавічах з’явілася ў XIX ст.

З канца верасня 1939 года Алешавічы ў складзе БССР. У 1941 годзе савецкія вайскоўцы перад адступленнем узарвалі снарады, якія былі ў складзе (лямусе). Згарэў маёнтак, ад гарачых асколкаў загарэлася вёска і амаль уся згарэла. Людзі хаваліся ў лесе, а калі вярнуліся, то знайшлі толькі папялішча[4].

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Лісейчыкаў, Бобер, 2018, с. 13.
  4. Нюнька, 2000

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Мастоўскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Алешавічы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Мастоўскага раёна