wd wp Пошук:

Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі

Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі (7 сакавіка 1963, м. Камаі, Пастаўскі раён) — беларускі літаратуразнавец і гісторык.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984). У 1984-88 працаваў настаўнікам, у 1991-93 выкладчык Беларускага педагагічнага універсітэта. 3 1993 у Інстытуце славістыкі Польскай АН, з 1997 яго навуковы супрацоўнік. Доктар гуманітарных навук у галіне літаратуразнаўства (Варшава, 1997), доктар габілітаваны гуманітарных навук у галіне гісторыі (Ольштын 2011).

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю польска-беларускіх культурных і літаратурных узаемаадносін і кантактаў (у т.л. творчасць пісьменнікаў польска-беларускага культурнага памежжа ХІХ і ХХ ст.), уплыў Усходу і Захаду на менталітэт беларусаў, гісторыю беларускага рэлігійнага руху, у т.л. і на эміграцыі. Адзін з аўтараў кнігі «Вяртання маўклівая споведзь: Творцы беларускай гісторыі ў кантэксце часу» (1994), аўтар прадмовы і каментарыяў, укладальнік анталогіі «Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура» (1998), аўтар-укладальнік кнігі «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны» (1999), аўтар (з Ю. Туронкам) і навуковы рэдактар біяграфічна-бібліяграфічнага слоўніка «Беларускі хрысціянскі рух XX ст.» (2003), аўтар манаграфіі “Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка і графічныя друкі (1945—2005), выдадзенай у Нью Ёрку (2009).

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў