Юрый Рагацінец (пам. пасля 1605 года) — багаты львоўскі мяшчанін, выдатны дзеяч Львоўскага Успенскага брацтва, абаронца праваслаўя.
Паходзіў з галіцкага гарадка Рагацін. Быў у добрых узаемаадносінах з князем Канстанцінам Астрожскім і кіеўскім мітрапалітам Іпаціем Пацеем. У лістах да Львоўскага (1596) і Віленскага (1599) брацтваў раіў умеранасць у рэлігійнай барацьбе. У 1604 годзе супраць Юрыя Рагацінца як багацея выступаў Іаан Вішэнскі. Некаторыя літаратуразнаўцы, у прыватнасці Іван Франко і Мікалай Васіленка, прыпісвалі яму аўтарства палемічнага твора «Перасцярога» (укр.: Пересторога).
Адзін з заснавальнікаў Львоўскай брацкай школы.