wd wp Пошук:

Юрый Навумавіч Трахтэнберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Трахтэнберг. Юрый Навумавіч Трахтэнберг (7 чэрвеня 1938, Кіеў — 1991) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Сын архітэктара Навума Трахтэнберга. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, Белдзіпрагандлі, з 1971 года — кіраўнік групы архітэктараў, вядучы архітэктар у Мінскпраекце, з 1981 года — мастак у вытворчым камбінаце «Белгандальрэклама».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: інтэр’еры ўстаноў гандлю і бытавога абслугоўвання ў 9-павярховых жылых дамах па вул. В. Харужай, заводская сталовая на бульвары Талбухіна, навучальна-курсавая база па вул. Чырваназоркавай (19691980) у Мінску; у аўтарскім калектыве: мемарыяльны комплекс у Лідзе, бібліятэка і Музей баявой славы ў Мядзеле, афармленне крам, выставак (19731983).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся ў 1938 годзе
Члены Саюза архітэктараў СССР
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Выпускнікі БНТУ
Асобы
Архітэктары Беларусі
Архітэктары XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Супрацоўнікі Мінскпраекта
Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Архітэктары паводле алфавіта
Нарадзіліся 7 чэрвеня
Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Нарадзіліся ў Кіеве
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі ў 1991 годзе