wd wp Пошук:

Юрый Міхайлавіч Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі. Юрый Міхайлавіч Астро́ўскі (29 чэрвеня 1925, Мінск — 31 снежня 1991) — беларускі біяхімік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1986; член-карэспандэнт з 1977), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1956 года асістэнт кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага інстытута, з 1959 года загадчык кафедры Гродзенскага медыцынскага інстытута. З 1970 года загадчык Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, з 1985 года дырэктар Інстытута біяхіміі АН БССР.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрагу напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія). Стварыў арыгінальную канцэпцыю развіцця алкагалізму, якая дае перспектывы лячэння гэтай хваробы. Вывучаў прыроду цэнтраў і груповак на бялку і ў малекуле тыяміну, адказных за пратэідызацыю вітаміну, сфармуляваў асноўныя палажэнні, якія абгрунтоўваюць рацыянальнае прымяненне ў медыцыне антывітамінаў. Шмат увагі надаваў стварэнню ферментатыўнага метаду лячэння ацёку вачэй.

Апублікаваў каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. З’яўляецца аўтарам 15 вынаходніцтваў. 

Узнагароды

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1995 года за цыкл работ па метабалізму тыяміну (пасмяротна).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Біяхімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы