wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Скарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скарэнка. Юрый Мікалаевіч Скарэнка (нар. 18 чэрвеня 1956, г. Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1978 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 1985 годзе курсы павышэння кваліфікацыі Маскоўскага архітэктурнага інстытута. У 19781985 гадах працаваў архітэктарам, старэйшым архітэктарам у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», у 19861989 гадах старэйшым эксперт-архітэктарам у Дэмакратычнай Рэспубліцы Емен. З 1989 па 1992 — кіраўнік групы ў «БелНДІПгорадабудаўніцтва». З 1992 па 2009 працаваў ва ўласнай майстэрні, распрацоўваючы праекты інтэр’ераў, індывідуальныя жылыя дамы. З 2009 года галоўны архітэктар ЧТУП «Квадра».

Член Саюза архітэктараў Беларусі, член праўлення.

Творчасць

Аўтар генеральных планаў гарадоў Вілейка (аўтарскі калектыў), Добруш, Мядзел (Беларусь); планаў развіцця Глінкаўскага і Дзямідаўскага раёнаў (Расія); генпланаў г. Эль-Гайда (Емен), ПДП жылых раёнаў гарадоў: Адэн, Шэйх-Асман, Эль-Мукала (Емен); горадабудаўнічага БНіПа Емена (раздзелы транспарту і ПДП); шматлікіх праектаў індывідуальных жылых дамоў і іх інтэр’ераў.

Узнагароды

Узнагароджаны граматамі за прафесійнае майстэрства, Ганаровай граматай Рэспублікі Емен.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарняхоўску
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў