wd wp Пошук:

Юрый Лукашэвіч

Ю́рый Лукашэ́віч (нар. 13 красавіка 1998) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні партыі БНФ[1]. З 15 жніўня 2015 года выконваў абавязкі кіраўніка моладзі БНФ. На з’ездзе моладзі БНФ 9 кастрычніка 2016 года Юрый Лукашэвіч быў абраны кіраўніком «Моладзі БНФ»[2].

Дзяцінства. Вучоба

Нарадзіўся 13 красавіка 1998 года. Вырас у Беларусі. Вясной 2017 года быў адлічаны з БДУ, дзе вучыўся на гістарычным факультэце[3].

– Лукашэвіч лічыць, што прычынай адлічэння стаў яго ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў. Яму вынеслі дзве вымовы, на падставе якіх потым адлічылі з БДУ.

— Намесніку старшыні Партыі БНФ Лукашэвічу забаранілі выезд з Беларусі[4]

Грамадскае жыццё

Да прызначэння на новую пасаду з’ездзіў у Віцебск і прысутнічаў на сходзе гарадской рады партыі БНФ. З 2017 года займае пасаду намесніка старшыні БНФ[5].

Дзейнасць

Прымаў удзел у абароне Курапатаў. За той удзел быў пакараны арыштам на 15 сутак[6]. 8 мая 2017 года моладзь БНФ і Юрый Лукашэвіч і жыхары Мінска ўсклалі кветкі на магілу Васіля Быкава. Юрый Лукашэвіч пра В. Быкава сказаў:

— Гэта не толькі франтавік, літаратар, але, што вельмі важна для нас, адзін з заснавальнікаў БНФ. І вельмі важна аддаваць даніну памяці гэтаму вялікаму чалавеку. Але сённяшняй акцыяй мы не толькі аддалі даніну памяці яму, але і ўсім загінулым у Другой сусветнай вайне.

— Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава[7]

У пачатку 2017 года спрабаваў заснаваць грамадскае аб’яднанне пад назвай «Моладзь Адраджэння», але адмовілі ў рэгістрацыі[8]. У жніўні 2017 года Юрый Лукашэвіч удзельнічаў у зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у мясцовы савет дэпутатаў у горадзе Барысаў[9]. Сваю дзейнасць Юрый Лукашэвіч на пасадзе кіраўніка моладзі БНФ ацаніў станоўча[10].

Зноскі

  1. Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
  2. Валерый Саўко. У «Моладзі БНФ» новы старшыня , Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё (10 кастрычніка 2016). Праверана 22 верасня 2018.
  3. Лідар «Моладзі БНФ» падаў у суд на БДУ, а «усплыла» незапланаваная адседка , Радыё «Свабода» (30 чэрвеня 2017). Праверана 22 верасня 2018.
  4. Артыкул на сайце Радыё Свабода
  5. У Віцебску прайшоў пазачарговы выбарны сход партыі БНФ. У якасці гасцей на сходзе ў Віцебску прысутнічалі кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, старшыня палітычнай арганізацыі «Моладзь БНФ» Юрый Лукашэвіч, а таксама прэтэндэнты на пасаду кіраўніка партыі Ігар Лялькоў і Вольга Дамаскіна
  6. 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле , Праваабарончы цэнтр «Вясна» (26 ліпеня 2017). Праверана 22 верасня 2018.
  7. Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава
  8. «Моладзі Адраджэння» адмовілі ў рэгістрацыі
  9. БелаПАН. «Моладзь БНФ» плануе выставіць 50 кандыдатаў на мясцовых выбарах , Радыё «Рацыя» (1 верасня 2017). Праверана 22 верасня 2018.
  10. Юрась Лукашэвіч: Моладзь БНФ аднавілі з нуля
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Члены Партыі БНФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі