.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Юрый Збаражскі (каля 1573 — 1631) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Апошні прадстаўнік роду Збаражскіх.
З княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут», сын Януша і Ганны з Чацвярцінскіх. Меў брата Крыштафа.
Навучаўся ў Падуанскім ўніверсітэце, а таксама ў Нідэрландах, асабіста ўдзельнічаў у шведскай інтэрвенцыі Жыгімонта Вазы ў 1598 годзе. Потым займаў шэраг дзяржаўных урадаў.
Крайчы (1612—1619) і падчашы вялікі каронны (1619—1620), кашталян кракаўскі (з 1620); староста пінскі (з 1590), сокальскі (з 1607), жарнавецкі (з 1624) і вісліцкі (1628), дзяржаўца радагоскі (з 1603)[1].
Фундаваў капліцу Збаражскіх пры Кракаўскім дамініканскім касцёле(польск.) бел., а таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў(польск.) бел. у Збаражы.