wd wp Пошук:

Юрый Вітольдавіч Шулейка

Ю́рый Вітольдавіч Шуле́йка (нар. 31 сакавіка 1968, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (з 2021).

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання і выканаўцам абавязкаў галоўнага энергетыка Гродзенскага мясакамбіната. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гродзенскай вобласці, у 1996 годзе — намесніка дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплекса Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі.

У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гродзенскага мясакамбіната, затым на працягу двух гадоў узначальваў Лідскі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генеральны дырэктар прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генеральны дырэктар аб’яднання «Гроднамясамалпрам».

У 2012 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

12 мая 2017 года прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[1].

26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта[ru][2].

25 лютага 2022 года быў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[3].

Зноскі

  1. На Брестчине — новый губернатор: биография
  2. Шулейка змяніў Ліса на пасадзе губернатара Брэсцкай вобласці
  3. «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў (нявызн.) (недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта