wd wp Пошук:

Юрый Віктаравіч Тарыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксееў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарыч. Юрый Віктаравіч Тарыч, сапраўднае імя Юрый Віктаравіч Аляксееў (12 (24) студзеня 1885 — 21 лютага 1967) — беларускі і расійскі савецкі дзеяч тэатру і кіно, заснавальнік беларускай мастацкай кінематаграфіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Полацку. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (19031905) [3]. У снежні 1905 г. арыштаваны як член Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі РСДРП і высланы ў вёску Тара Табольскай губерні. Акцёрскае імя, а пасля і псеўданім, атрымаў ад назвы месца высылкі.

З 1907 года быў акцёрам у Табольску, затым у Чыце, Ліпецку, Тамбове, Вільні. Пад час Першай Сусветнай служыў у дзеючай арміі, дзе атрымаў званне паручніка.

З 1917 у Маскве, акцёр і рэжысёр шэрагу вядучых тэатраў (працаваў у тым ліку з У. Меерхольдам). У 1920—1924 гг. — адзін з кіраўнікоў Курсанцкага тэатра Крамля.

З кінематографам упершыню сутыкнуўся ў 1914 годзе, калі напісаў сцэнарый фільма «Трагедыя сям’і Набатавых» для кінафірмы Г. Лібкена з Яраслаўя. З 1923 года пераходзіць працаваць у кіно спачатку сцэнарыстам, пасля і рэжысёрам.

У 1926 г. зняў (сумесна з Яўгенам Івановым-Барковым) першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» па аповесці Міхася Чарота «Свінапас». Здымкі ў большасці праходзілі на тэрыторыі БССР, у тым ліку ў Мінску, але тэхнічна фільм дарабляўся ў Ленінградзе. У якасці акцёраў былі прыцягнуты У. Корш-Саблін, А. Чарвякоў, В. Кнорын і інш. Дзень прэм’еры «Лясной былі» (26 снежня 1926 г.) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам беларускага кіно.

У 1928—1939 гг. працаваў на студыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. У 1930 г. стварыў першую беларускую гукавую кінапраграму «Пераварот». У 1942 г. разам з У. Корш-Сабліным паставіў на Цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі кінанавелу «На кліч маці» да зборніка «Беларускія навелы».

У 1943—1945 гг. — дырэктар і мастацкі кіраўнік «Манголкіно» (Манголія).

З 1945 г. працаваў пераважна на розных маскоўскіх кінастудыях, але таксама ўзначальваў студыю маладых беларускіх кінематаграфістаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961—1967), супрацоўнічаў з Беларусьфільмам.

Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1935). Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Памёр і пахаваны ў Маскве.

Ушанаванне

Бюст Юрыя Тарыча ў Полацку (2010 г., аўтар Л. Мінкевіч)

28 мая ў Полацку перад кінатэатрам «Радзіма» быў адчыненны помнік Юрыю Тарычу.[4]

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 Тарич Юрий Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Гісторыя кінамастацтва Беларусі: У 4 т. — Мн.: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. (1924—1959 гг.). — 278 с.
  4. TUT.BY День города в Полоцке: план мероприятий, час доступу: 15 студзеня 2011 Архівавана 5 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Выпускнікі МДУ
Акцёры Беларусі
Акцёры паводле алфавіта
Нарадзіліся 24 студзеня
Памерлі ў Маскве
Удакладненне арфаграфіі
Памерлі 21 лютага
Нарадзіліся ў 1885 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1967 годзе
Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Нарадзіліся ў Плоцку
Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Сцэнарысты Беларусі
Кінарэжысёры Беларусі