wd wp Пошук:

Юрый Васільевіч Шатуноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шатуноў. Юрый Васільевіч Шатуноў (руск.: Юрий Васильевич Шатунов; 6 верасня 1973 — 23 чэрвеня 2022, Масква) — савецкі і расійскі спявак, саліст групы «Ласкавы май» (19861991).

Біяграфія

Нарадзіўся 6 верасня 1973 года ў сям’і Васіля Дзмітрыевіча Кліменкі (н. 1950) і Веры Гаўрылаўны Шатуновай (27.01.1955 — 7.11.1984) у горадзе Кумяртаў Башкірскай АССР[2].

Бацька і маці ажаніліся ва ўзросце 23 і 18 гадоў адпаведна. Стаўленне бацькі да сына было прахалодным, таму Юрый атрымаў прозвішча маці, а ранняе дзяцінства (да чатырох гадоў) правёў у бабулі з дзядулем па мацярынскай лініі — Кацярыны Іванаўны Шатуновай (05.12.1924 — 26.11.2002) і Гаўрылы Ягоравіча Шатунова (04.06.1923 — 20.01.1976) у паселку Пяткі (прыгарад Кумяртаў)[2]. Калі хлопчыку было тры гады, бацькі развяліся, а ў 1977 годзе ен разам з маці пераехаў у веску Савельеўка. Праз некаторы час маці выйшла замуж другі раз. Аднак айчым меў праблемы з алкаголем, і Юрый нярэдка збягаў з хаты да сваякоў, часцей за ўсе да дзядулі з бабуляй.

У 1980 годзе Шатуноў пачаў вучыцца ў школе ў весцы Старая Атрада (Куюргазінскі раён), але з верасня 1984 года (Юрыю у гэты час споўнілася 11 гадоў) маці ў сувязі з абвастрэннем хваробай перавяла сына ў школу-інтэрнат № 2 горада Кумяртаў, а праз два месяцы, 7 лістапада 1984 года, Вера Шатунова памерла ад сардэчнай недастатковасці. Бацька не выяўляў цікавасці да сына і Юрый быў узяты на выхаванне цеткай Нінай Гаўрылаўны з паселка Цюльган. Аднак і там Юрый пачаў ўцякаць з хаты і ў перыяд з лістапада 1984 года па кастрычнік 1985 года бадзяжыў па Башкірыі і Арэнбургскай вобласці[2].

У лістападзе 1985 года ў Арэнбургу адбылася камісія, дзе вырашаўся далейшы лес Шатунова. Там Юрыя ўбачыла дырэктар дзіцячага дома паселка Акбулак Валянціна Мікалаеўна Тазякенава. Адчуўшы спачуванне да лёсу падлетка, яна аказала ўплыў на рашэнне камісіі і аформіла яго ў кіраваны ёю дзіцячы дом. У кастрычніку 1986 года Тазекенаву прызначылі дырэктарам школы-інтэрната № 2 горада Арэнбурга і Юрый рушыў услед за ей. У арэнбургскім інтэрнаце ен пазнаеміўся з кіраўніком гуртка мастацкай самадзейнасці Сяргеем Барысавічам Кузняцовым, і пачынаецца гісторыя групы «Ласкавы май».

Памёр 23 чэрвеня 2022 года ў Маскве[3].

Сям’я і асабістае жыцце

Зноскі

  1. https://armenpress.am/eng/news/1086711
  2. 1 2 3 Биография на официальном сайте Юрия Шатунова
  3. Памёр Юрый Шатуноў
  4. Афіцыйная біяграфія
  5. Юрый Шатуноў — Пра сям’ю
  6. Юрый Шатуноў — біяграфія, фота, відэа, творчасць Архівавана 26 лістапада 2011.
  7. Андрэй Разін стаў хросным — Выдавецкі дом Вечерний Челябинск Архівавана 7 студзеня 2012.
  8. Хросным бацькам у сына Шатунова стаў Андрэй Разін — Навіны шоў-бізнэсу
  9. Навіна - У Юрыя Шатунова нарадзілася дачка (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 14 сакавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных