wd wp Пошук:

Юрый Аляксандравіч Лобач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лобач. Юрый Аляксандравіч Лобач (нар. 29 красавіка 1963, в. Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне».

Працоўную дзейнасць пачаў вытворчым майстрам на доследна-механічным заводзе рэспубліканскага прамысловага аб’яднання «Дарбудматэрыялы». Працаваў начальнікам механазборачнага ўчастка, механазборачнага цэха, намеснікам дырэктара, дырэктарам доследна-механічнага завода дзяржаўнага прадпрыемства «Дартрэстбудіндустрыя», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудіндустрыя».

З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» І і IIступені, юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі», ганаровымі граматамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].

Зноскі

  1. Лобач Юрый Аляксандравіч
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка