wd wp Пошук:

Юрый Іванавіч Варонежцаў

Юрый Іванавіч Варонежцаў (23 снежня 1955, Масква — 20 кастрычніка 2020, Гомель) — беларускі навуковец-фізік, палітык і грамадскі дзеяч. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Дзяцінства правёў у ГДР. У 1973 годзе скончыў сярэднюю школу ў Брэсце, затым у 1978 годзе — фізічны факультэт БДУ.

Працаваў у Інстытут механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі ў Гомелі.

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. Быў адказным сакратаром камісіі ВС для расследавання прычын і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і адным з асноўных распрацоўнікаў закону аб сацыяльнай абароне ахвяраў той трагедыі. Далучыўся да дэмакратычнай апазіцыі, увайшоў у Міжрэгіянальную дэпутацкую групу. У час жнівеньскага путчу ў Маскве ў 1991 годзе быў сярод іншых у крытычную ноч у Белым доме, дзе на той момант знаходзіўся штаб супраціву рэваншыстам. Пасля перамогі дэмакратыі яго абралі намеснікам старшыні палаты Саюзу ВС СССР.

Пасля распаду СССР працаваў загадчыкам лабараторыі ў ІМС Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выканаўчым дырэктарам аддзялення Беларускага аддзялення Фонду Сораса, намеснікам старшыні праўлення Фонда ім. Льва Сапегі, у іншых няўрадавых арганізацыях. З’яўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага сацыяльна-экалагічнага Саюзу «Чарнобыль» (з 1992 па 2001 яго віцэ-прэзідэнт), «Грамадзянскіх ініцыятыў», «Прававой ініцыятывы» і яшчэ некалькіх беларускіх НДА.

Удзельнічаў у станаўленні дэмакратычнай плыні на Гомельшчыне. Вынікам той працы было стварэнне Гомельскага клубу выбаршчыкаў, спіс якога перамог на выбарах дэпутатаў гарсавету ў 1990 годзе[2].

Займаўся праблемамі радыяцыі. У складзе аргкамітэта руху «Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь» удзельнічаў у арганізацыі пратэстаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Сябра камісіі «Грамадскай экалагічнай экспертызы праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь», якая дала адмоўнае заключэнне аб магчымасці гэтай будоўлі на тэрыторыі Рэспублікі. Аўтар законапраекту «Аб экалагічнай бяспецы грамадзян».

Кандыдат тэхнічных навук. Аўтар больш за 30 вынаходак, двух манаграфій і каля 50 навуковых публікацый. Найбольш важныя вынаходкі: аўтарскае пасведчанне СССР № 1225370 «Дазіметр гама-выпраменьвання»; аўтарскае пасведчанне СССР № 1225371 «Спосаб вызначэння паглынутай дозы гама-выпраменьвання».

Сябра Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, у якую ўваходзіў з моманту яе стварэньня. З пачатку 2010 году — у руху «Гавары праўду». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, аўтар некалькіх соцень публікацый у беларускіх і замежных выданнях.

18 мая 2010 года ў Юрыя Варонежцава ў Гомелі супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі тры ноўтбукі, адзін з якіх належыў яго 10-гадовай дачцы, камп’ютар сына, відэакамеру, мабільныя тэлефоны, носьбіты інфармацыі — дыскі, дыскеты, флэш-карты і відэакасеты, кнігі і некалькі тысяч долараў. 20 мая Варонежцаў быў дапытаны ў якасці сведкі па крымінальнай справе[3]. Прадстаўнікі 33 грамадскіх арганізацый, у тым ліку вядомых навукоўцаў і эколагаў розных краін напісалі зварот у пракуратуру, міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з пратэстам супраць пераследу Юрыя Варонежцава і канфіскацыі асабістых рэчаў сям’і «сведкі па справе» і патрабаваннем аднавіць законнасць[4].

Перанёс анкалогію. Памёр 20 кастрычніка 2020 года ў Гомелі.

Творчасць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 1 студзеня 2022.
  2. Радыё Свабода Архівавана 23 кастрычніка 2020.
  3. После обыска активист ОГП из Гомеля Юрий Воронежцев остался без средств к существованию
  4. Экологи и ученые выступили в защиту активиста «Говори правду!» Воронежцева Архівавана 18 сакавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Члены «Гавары праўду»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных