wd wp Пошук:

Юрацішкаўскі сельсавет

Юра́цішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Юрацішкі. Плошча — 14548 га[1].

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юрацішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Макуцкага сельсавета[2]. 23 снежня 1957 года вёска Юрацішкі набыла статус гарадскога пасёлка, сельсавет скасаваны[3].

2 снежня 1959 года Юрацішкаўскі сельсавет утвораны зноў з цэнтрам на станцыі Юрацішкі і пералічэннем у яго склад населеных пунктаў: Асіпаўка, Бокшышкі, Грушанцы, Гумнішчы, Дунічы, Келайці, Куль-Юзэфава, Кузьмянка, Ляпешкі, Мількі, Пасека, Пойдзішкі, Пунішчы, Чашэйкі і станцыя Юрацішкі са складу Трабскага сельсавета; Адамава, Гялуці, Заельнікі, Каркеняты, Крылішкі, Лабачы, Людвінова, Малахі, Масека, Навікі, Паболі, Пакуці, Піраты, Цянюкаўшчына, Чарнэлі, Шавёлы, Якунь, Яросмішкі з адміністрацыйнага падпарадкавання Юрацішкаўскага пассавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 3 мая 1962 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Юрацішкаўскага пассавета. 15 мая 1963 года да пассавета далучана частка скасаванага Даўгердзішскага сельсавета.

23 студзеня 2014 года Юрацішскаўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Юрацішак) — 1413 чалавек[5], з іх 96,0 % — беларусы, 2,2 % — палякі[6].

Зноскі

  1. 1 2 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 288 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Юрацішкі, Юрацішкаўскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 23 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2014 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Юрацішкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1962 годзе