wd wp Пошук:

Юрава-Завальная вуліца

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Завальная вуліца. Ю́рава-Зава́льная вуліца (руск.: Юрово-Завальная улица) — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска, у Ракаўскім прадмесці.

Гісторыя

Тэрыторыя Мінскага хлебазавода на аэрафотаздымку 1941 года. Хлебная вуліца злева

Праведзена ў 1865 г. за зрытым гарадскім валам[1], на месцы засыпанага рова[2]. Злучала вуліцы Ракаўскую (Юраўскую) і Раманаўскую слабаду[1].

Калі ў 1927 годзе на рагу з вуліцай Ракаўскай быў адкрыты першы ў Мінску хлебазавод, вуліца была пейменавана ў Хлебную. У 1970-я гады большую частку яе забудовы знеслі, а захаваныя будынкі прылічылі да суседняй вуліцы Астроўскага (былой Ракаўскай)[3]. Да 2010-х гадоў захавалася толькі палова былой вуліцы як безыменны пад’езд да хлебазавода на Ракаўскай[1].

Пазначэнне месца гарадскога вала каляровай пліткай
Гарадскі вал на месцы вуліцы на плане Мінска 1793 года

У часе рэканструкцыі квартала было хлебазавада ў канцы 2010-х гг. праезд быў працягнуты і злучаны з існуючым выездам на вуліцу Раманаўская Слабада. Трасіроўка праезда блізкая да трасіроўкі гістарычнай вуліцы, праўда, праходзіць па іншы бок ад дома па адрасе вуліца Раманаўская Слабада, 14А. На гістарычным месцы вуліцы плануецца аднавіць частку гарадскога вала з бастыёнам[4]. Месца, дзе калісьці праходзіў гарадскі вал, пазначана на тратуары пліткай чорнага колеру.

16 кастрычніка 2015 года рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў праезду была вернутая гістарычная назва Юрава-Завальная[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 Іван САЦУКЕВІЧ. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў Архівавана 29 ліпеня 2019.
  2. В ближайшие годы территория Раковского предместья кардинально преобразится Архівавана 22 верасня 2019.
  3. Привлекательное и неповторимое
  4. В Раковском предместье откроют музей хлеба, мармелада, спа-центр и кафе. 25 апреля 2016 Архівавана 22 верасня 2019.
  5. Две новые улицы в Минске названы в честь кинорежиссеров, третьей вернули историческое имя. 3 лістапада 2015 Архівавана 22 верасня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Ракаўскае прадмесце
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы