wd wp Пошук:

Юліуш Косак

Юліуш Косак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Косак. Юліуш Косак (польск.: Juliusz Kossak; 15 снежня 1824, в. Вісніч, каля Кракава — 3 лютага 1899) — польскі жывапісец, ілюстратар. Бацька В. Косака.

Біяграфічныя звесткі

Вывучаў права ў Львоўскім універсітэце, жывапісу вучыўся ў Я. Машкоўскага. Падарожнічаў па Валыні, Падоллі, землях б. ВКЛ. Удзельнічаў у падзеях аўстрыйскай рэвалюцыі (1848) у Львове. 3 1851 жыў у Пецярбургу, з 1852 — у Варшаве, Бруселі, у 1855—61 у Парыжы вучыўся ў А.Вернэ. У 1862—68 кіраўнік мастацкага аддзела варшаўскага часопіса «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»). Пасля падарожжаў па Баварыі і Аўстрыі асеў у Кракаве.

Творчасць

Партрэт князя Юзафа Панятоўскага на кані (1897)

Шмат увагі аддаваў гістарычнаму жанру, напісаў шэраг батальных карцін з гісторыі Польшы і ВКЛ XV—XVII ст.: «Уладзіслаў Ягайла пад Грунвальдам» (1862), «Выручэнне Смаленска» (1879), «Сабескі пад Венай» (1882), «Паход татараў» (1887), «Уезд Яна III у Вену» (1897). Вайне 1812 года прысвечана карціна «Т. Тышкевіч пераходзіць Дзвіну» (1890) і інш. Ілюстраваў гістарычную «Трылогію» Г. Сянкевіча, творы А. МіцкевічаПан Тадэвуш», «Гражына» і інш.), Ю. Славацкага, Дж. Байрана. Аўтар партрэтаў дзяржаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай, гісторыка І. Лялевеля і інш.

«Выручэнне Смаленска» (1879)

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Julius Fortunat von Kossak — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118940058 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118940058 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1899 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Франца Іосіфа
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня