wd wp Пошук:

Юзаф Цыранкевіч

Юзаф Цыранкевіч (польск.: Józef Adam Zygmunt Cyrankiewicz; 23 красавіка 1911, Тарнаў — 20 студзеня 1989, Варшава) — польскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-іністр ПНР у 1947—1952 і 1954—1970. Старшыня Дзяржаўнага савета ПНР у 1970—1972.

Член Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) у 1931—1948 гадах, дзеяч Саюза незалежнай сацыялістычнай моладзі. Па прафесіі журналіст. У 1935-39 сакратар Кракаўскага акруговага камітэта Польскай сацыялістычнай партыі. Падчас Другой сусветнай вайны паручнік Юзаф Цыранкевіч прыняў удзел у адбіцці ўварвання нямецкіх войскаў, быў членам падпольнай ваеннай арганізацыі Гвардыя Людова — Незалежнасць, Свабода, Роўнасць (Gwardia Ludowa WRN) з 1940 года ў складзе СВБ, вязень Асвенцыма і Маўтхаўзена ў 1942—1945 гадах. У 1945-48 генеральны сакратар ЦВК ППС. У 1946 міністр ва ўрадзе нацыянальнага адзінства; у 1947-52 прэм’ер-міністр. У 1948-72 член Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі. У 1952-54 віцэ-прэм’ер, у 1954—1970 старшыня Савета Міністраў, у 1970-72 старшыня Дзяржаўнага савета ПНР. З 1973 старшыня Усепольскага камітэта прыхільнікаў міру.

З 1948 года член ПАРП. Даўжэй астатніх у гісторыі Польшчы займаў пасаду прэм’ер-міністра. Лічыўся другім чалавекам у ПАРП. Адрозніваўся кансерватызмам. Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя ПНР. Падчас Польскага палітычнага крызісу 1968 актыўна падтрымліваў антысеміцкую кампанію, што падарвала яго ўласныя пазіцыі; калі Уладзіслаў Гамулка страціў пасаду 1-га сакратара ЦК ПАРП, у адстаўку вымушаны быў сысці і Цыранкевіч.

У 1946—1968 гадах быў жанаты з актрысай Нінай Андрыч.

Зноскі

  1. 1 2 Jozef Cyrankiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Józef Cyrankiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Циранкевич Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Auschwitz Prisoners Database Праверана 12 сакавіка 2022.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119518503 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.
  7. (unspecified title) Праверана 13 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сцяг Працы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Выжылі ў канцлагеры Асвенцім
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вязні канцэнтрацыйнага лагера Маўтгаўзен
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім Партызанскім крыжом
Катэгорыя·Антысемітызм у Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарнаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Члены ППЗ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Члены ПАРП
Катэгорыя·Постаці антысемітызму
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках