wd wp Пошук:

Юзаф Міхал Карп

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карп. Юзаф Міхал Карп (Іазафат Міхал; каля 1679 — 10 снежня 1739) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Стафана Казіміра.

Падстолі смаленскі ў 1703—1720 гадах, сакратар канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла ў 1706—1709 гадах. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага і ў 1707 годзе быў вымушаны пакінуць Вялікае Княства Літоўскае. Сакратар Ляшчынскага ў 1708—1711 гадах, пры ім быў фактычна канцлерам, замяшчаў адсутнага Радзівіла. У 1714 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да Пятра I, мэтай якога было атрымаць падтрымку цара ў дэтранізацыі Аўгуста II.

3 1719 года святар, віленскі канонік (1720), кусташ (1722), пробашч троцкі, прэпазіт гарадзенскі (1735). У 1724—1736 гадах вялікі духоўны сакратар літоўскі. Выступаў супраць абсалютысцкіх планаў Аўгуста II. У час бескаралеўя 1733 года падтрымліваў кандыдатуру на трон Станіслава Ляшчынскага. 3 1736 года біскуп жамойцкі.

Валодаў мястэчкам Бездзеж у Пінскім павеце, маёнткамі ў Жамойці.

Зноскі

  1. Józef Michał Karp // NUKAT — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Біскупы жамойцкія
Катэгорыя·Памерлі ў Тракаі
Катэгорыя·Падстоліі смаленскія
Катэгорыя·Сакратары вялікія духоўныя літоўскія
Катэгорыя·Карпы (род)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1739 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Карпы (род)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1679 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак