wd wp Пошук:

Юзаф Кашыц

Юзаф Кашыц (польск.: Józef Kaszyc; 25 лістапада 1795, в. Жоўкіна, цяпер Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 студзеня 1868, Францыя) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў з заможнага шляхетнага роду Кашыцаў герба «Радван». Нарадзіўся 25 лістапада 1795 г. у маёнтку Жоўкіна Пінскага павета Мінскай губерні ў сям’і Міхала Кашыца і Ружы з Кеневічаў. У сям’і быў яшчэ сын Ян. У дзіцячыя гады сям’я пераехала ў Навагрудскі павет. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Навагрудку. У 1811 паступіў на матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. На баку французаў, у складзе 17-га ўланскага палка, удзельнічаў у вайне 1812 года. У 1812—1815 у эміграцыі, з 1815 асеў у Навагрудскім павеце. У 1830 абраны навагрудскім маршалкам.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў, арганізатар выступленняў у Навагрудскім і Слонімскім паветах. У сваім маёнтку Ятра стварыў асобны атрад, які ў ліпені 1831 налічваў каля 1 тыс. чалавек. 22 чэрвеня 1831 выдаў адозву. Меў шмат сутычак з расійскімі войскамі, нападаў на мястэчка Дзятлава, захапіў мястэчка Беліцу. Атрад Ю. Кашыца 22.7.1831 увайшоў у Навагрудак, раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў. Паўстанцы пашкодзілі частку спраў ніжняга земскага суда, паліцыі і ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазіна. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у Навагрудку быў і Францішак Міцкевіч, прызначаны часовым кіраўніком горада. Пасля аб’яднання з корпусам Г. Дэмбінскага атрад Ю. Кашыца перайшоў на тэрыторыю Польшчы. Прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі.

Пасля падаўлення паўстання Я. Кашыц эмігрыраваў у Францыю. У Расіі яго аднеслі да першага разраду злачынцаў, а маёнтак канфіскавалі. У эміграцыі ён зблізіўся з А. Чартарыйскім, сябраваў з А. Міцкевічам. Уваходзіў у склад Літоўскага камітэта, Таварыства літоўскіх і рускіх зямель, гісторыка-літаратурнага таварыства. Потым адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

Памёр рэвалюцыянер 16 студзеня 1868 года ў Ніцы, пахаваны на парыжскім Манмартры.

Сям’я

26 студзеня 1821 г. ажаніўся з Соф’яй з Раецкіх (дачкой былога камандзіра палка, дзе служыў), з якой меў дзяцей[1]:

Зноскі

  1. Д. Ч. Матвейчык. Юзаф Кашыц і яго тастамент ад 29 траўня 1863 г.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Памерлі ў Ніцы
Катэгорыя·Кашыцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1868 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня