wd wp Пошук:

Юзаф Буйноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буйноўскі. Юзаф Буйноўскі (польск.: Józef Bujnowski; 31 сакавіка 1910, маёнт. Аколіца–Рудава, зараз Браслаўскі раён — 2001) — польскі паэт, гісторык літаратуры, літаратурны крытык, эсэіст.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў непадалёку ад Браслава. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дзісенскай гімназіі. У 1929 паступіў у Віленскі ўніверсітэт на філалагічнае аддзяленне. Быў адным з заснавальнікаў студэнцкага часопіса «Паласа», дзе былі надрукаваны яго першыя артыкулы. У 1934 рэдагаваў віленскі часопіс «Марш».

У 1935-38 Ю. Буйноўскі працаваў выкладчыкам у Браслаўскай прыватнай гімназіі. У Браславе падрыхтаваны і выдадзены ў мясцовай друкарні два зборнікі вершаў. У 1939 быў запрошаны на працу ў Вільню ў ліцэй імя Снядэцкіх, дзе выкладаў польскую мову.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў польскую армію і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях першых месяцаў вайны. У 1939-41 зняволены ў савецкім лагеры.

Пасля змагаўся з фашыстамі ў складзе польскай арміі генерала Андэрса, удзельнічаў у баявых дзеяннях 2-га корпуса на тэрыторыі Італіі. Падчас вайны працягваў займацца літаратурнай працай, супрацоўнічаў з ваеннымі выданнямі.

Ю. Буйноўскі ў 1946 стаў адным з заснавальнікаў польскага ПЭН клуба. У тым жа годзе пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Англію, дзе займаўся выкладчыцкай, выдавецкай, літаратурнай дзейнасцю. Быў кіраўніком выдавецтва Польскага літаратурнага таварыства, утрымліваў уласную друкарню. З 1952 выкладаў у польскім замежным універсітэце ў Лондане. У 1956 абараніў кандыдацкую, у 1964 доктарскую дысертацыю і стаў прафесарам. Ю. Буйноўскі чытаў спецыяльныя курсы ў шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Англіі, ва ўніверсітэтах Амстэрдама, Гайдэльберга.

Выбраная бібліяграфія

Паэзія:

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  2. 1 2 3 4 http://www.zppno.org/aktualnosci/biogramy-laureatow-nagrod-literackich/ Праверана 10 лютага 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Члены Польскага ПЭН-клуба
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага