wd wp Пошук:

Эўхеніа Касеру

Эўхеніа Касеру (Касерыу) (рум.: Eugeniu Coşeriu; 19212002) — нямецкі лінгвіст румынскага паходжання, спецыяліст па раманскім мовазнаўстве; прафесар[6], аўтар больш 50 кніг, ганаровы член Румынскай Акадэміі (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся 27 ліпеня 1921 года ў сяле Міхэйлень Каралеўства Румынія, пазней — Малдаўская ССР, цяпер Рэспубліка Малдова.

Вучыўся ў ліцэі Liceul Teoretic «Ion Creangă» горада Бельцы, дзе аднакласнікамі былі Vadim Pirogan — бесарабскі пісьменнік, і Sergiu Grossu — румынскі пісьменнік. Пасля сканчэння Яскага ўніверсітэта (горад Ясы) Эўхеніа адправіўся ў 1940 годзе ў Італію, дзе працягнуў навуку ў Італьянскім інстытуце культуры ў Рыме. Тут у 1944 годзе ён атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю пра ўплыў Chanson de geste (жанр французскай сярэднявечнай літаратуры эпічнага зместу) на паэзію паўднёвых славянскіх народаў. У 1944—1945 гадах Касеру працаваў у Падуанскім універсітэце, з 1945 па 1949 год — у Міланскім універсітэце.

Некаторы час працаваў у Лацінскай Амерыцы — у Уругвайскім Рэспубліканскім універсітэце, потым вярнуўся ў Еўропу і да канца жыцця працаваў у Цюбінгенскім універсітэце, Германія.

Памёр 7 верасня 2002 года ў Цюбінгене, Германія.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Косерю Эухенио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. 1 2 https://historiasuniversitarias.edu.uy/biografia/coseriu-eugenio/
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118522345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118522345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Profesorul EUGENIO COȘERIU Архівавана 27 студзеня 2014. (рум.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Яскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Малдова)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малдове
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Цюбінгене
Катэгорыя·Асобы