wd wp Пошук:

Эўгеніюс Бартуліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Бартуліс. Эўгеніюс Бартуліс (літ.: Eugenijus Bartulis; нар. 7 снежня 1949 года, Каўнас, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі каталіцкі біскуп. Ваенны ардынарый Літвы ў 2000—1010 гадах. Біскуп шаўляйскі з 28 мая 1997 года.

Біяграфія

Пасля заканчэння ў 1968 годзе сярэдняй школы ў Каўнасе вучыўся ў Каўнаскай семінарыі (1971—1976). Пасля паспяховага заканчэння семінарыі пасвечаны ў святары 30 мая 1976 года. Служыў у прыходах Кяльме, Радзвілішкіса і Каўнаса. У 1989 годзе стаў настаяцелем кафедральнага сабора Каўнаса. Выкладаў у Каўнаскай семінарыі, а ў 1996 годзе быў прызначаны яе рэктарам[1].

28 мая 1997 года быў прызначаны першым біскупам ізноў утворанай Шаўляйскія дыяцэзіі, кафедру якой ён займае па цяперашні час. Біскупская хіратонія адбылася 29 чэрвеня 1997 года, яе ўзначальваў архібіскуп Сігітас Тамкявічус. Пасля таго, як у 2000 годзе ў Літве быў створаны Ваенны ардынарыят, Бартуліс стаў яго першым главой. У 2010 годзе падаў у адстаўку з пасады ваеннага ардынарыя[1].

Зноскі

  1. 1 2 Біяграфія на сайце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Шаўляйская дыяцэзія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня