wd wp Пошук:

Томас Коўл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Коўл.

То́мас Коўл (англ.: Thomas Cole; 1 лютага 1801 — 11 лютага 1848) — амерыканскі мастак-пейзажыст, заснавальнік Школы ракі Гудзон, адной з найбольш уплывовых школ жывапісу ЗША XIX стагоддзя.

Біяграфія

Томас Коўл нарадзіўся ў 1801 годзе ў горадзе Болтан у Англіі. У 1818 годзе яго сям’я эмігравала ў Злучаныя Штаты і асталявалася ў горадзе Сцьюбенвіл штата Агая, дзе Коўл пачаў вывучаць асновы сваёй прафесіі ў вандроўнага мастака-партрэтыста Стэйна. Асаблівы поспех у напісанні партрэтаў яму не спадарожнічаў, таму неўзабаве ён пераключыў сваю ўвагу на стварэнне краявідаў.

У 1825 годзе Коўл пераехаў у Нью-Ёрк, дзе яму ўдалося прадаць некалькі сваіх работ заможнаму камерсанту Джорджу Бруену, які неўзабаве прафінансаваў летнюю паездку Коўла ў даліну Гудзон, дзе той напісаў такія свае вядомыя працы як Вадаспад Каатэрскіл і Від форта Патнэм. Вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, мастак выставіў напісаныя ў падарожжы краявіды на вітрыне кнігарні, што прыцягнула ўвагу Джона Трамбала, Эшэра Дзюрана і Уільяма Данлэпа. Асабліва ўражаны працамі юнага пейзажыста аказаўся мастак Джон Трамбал, які, знайшоўшы Коўла, купіў адну з яго работ і пазнаёміў яго з Робертам Гілмарам і Дэніелам Уодсвартам, якія сталі заступнікамі мастака.

Акрамя пейзажаў Коўл займаўся напісаннем алегарычных прац. Найбольш вядомыя з іх — серыя з пяці карцін «Шлях імперыі» (англ.: Course of Empire, 1833—1836), а таксама серыя «Падарожжа жыцця» (англ.: The Voyage of Life), якая складаецца з карцін, прысвечаных чатыром перыядам жыцця чалавека: дзяцінству, юнацтву, сталасці і старасці.

Коўл стаў заснавальнікам Школы ракі Гудзон, у якую ўваходзіла больш за 50 пейзажыстаў. Школа праслаўляла дзікую прыроду Амерыкі і ставіла пад сумнеў мэтазгоднасць тэхнічнага прагрэсу. У працах мастакоў школы прырода апісвалася як эталон некранутасці і чысціні, падкрэсліваючы тым самым боскасць яе паходжання.

Ягоная сястра Сара таксама была мастачкай.

Томас Коўл быў жанаты, меў 5 дзяцей.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Thomas Cole
  3. 1 2 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11952623p
  4. 1 2 RKDartists
  5. 1 2 3 4 5 https://americanart.si.edu/artist/thomas-cole-943
  6. Thomas Cole — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1848 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты
Катэгорыя·Мастакі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку