wd wp Пошук:

Эчміядзінскі кафедральны сабор

Эчміядзінскі кафедральны сабор (арм.: Էջմիածնի Մայր Տաճար, ад ст.-арм. Էջ Միածինն [ɛːʤ miɑʦʼinn] — «Сашэсце Адзінароднага»[2]) — галоўны храм Армянскай апостальскай царквы, прастол Вярхоўнага Патрыярха Каталікоса Усіх Армян у 303—484 гг., і зноў з 1441 года. Размешчаны ў горадзе Вагаршапаце Армавірскае вобласці Арменіі. З 2000 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Узведзены ў IV—V стагоддзях сабор лічыцца адным з самых старажытных хрысціянскіх храмаў у свеце. За ўсю сваю гісторыю ён зведаў мноства рэканструкцый. Першапачаткова, як і іншыя храмы, ён уяўляў сабой прамавугольны будынак, але пазней быў перабудаваны ў цэнтральна-купальны сабор. З часам будынак дапоўніўся званіцай, ратондамі, рызніцай і іншымі пабудовамі.

Гісторыя

Рэльефная выява Грыгорыя Асветніка на заходняй званіцы сабора (1650-я гг.)

Будаўніцтва сабора звязана з іменем цара Трдата III і каталікоса святога Грыгорыя Асветніка. Паводле падання, Трдат III загадаў закідаць камянямі 35 сясцёр-манашак, пасля чаго звар’яцеў. Адзін са зняволеных хрысціян па імені Грыгорый (які стаў вядомым пад імем Грыгорый Асветнік) вылечыў яго і звярнуў у хрысціянства, пасля чаго прыкладу свайго кіраўніка рушыла ўслед усё насельніцтва Арменіі. Месца ж для храма было паказана Грыгорыю Асветніку самім Ісусам Хрыстом, адкуль і паходзіць назва. Раней жа тут праводзіліся язычніцкія абрады і пакланенні мясцовым багам.

Эчміядзінскі сабор будаваўся не адно стагоддзе. Першапачаткова Сабор быў пабудаваны з дрэва ў форме базілікі. Але ўжо ў V стагоддзі быў перабудаваны, яму была нададзена крыжападобная форма, увянчаная купалам.

У VII стагоддзі Сабор быў перабудаваны ў камені. У XVII стагоддзі над саборам ўзвялі новы сучасны купал і трох’ярусную званіцу. У XVIII стагоддзі з трох бакоў Сабора былі ўзведзены шасцікалонныя ратонды.

У ХХ стагоддзі была ажыццёўлена грунтоўная рэстаўрацыя. Былі ўмацаваны калоны і аркі, якія падтрымліваюць купал, а сам купал быў абліцаваны свінцом. З мармуру быў пабудаваны новы алтар. Мармурам была выкладзена і падлога царквы. Былі абноўлены і дапоўнены роспісы ўнутры храма.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. Мнацаканян, 1987, с. 147

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Цэрквы Вагаршапата
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Арменіі
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных