wd wp Пошук:

Вялікая хваля ў Канагаве

«Вялікая хваля ў Канагаве» (яп. 神奈川沖浪裏) — гравюра на дрэве японскага мастака Кацусіка Хокусая.

Гісторыя

«Вялікая хваля ў Канагаве» ўпершыню была прадстаўлена публіцы ў 1832 годзе, і з’яўляецца першай гравюрай з серыі «Трыццаць шэсць відаў Фудзі», а таксама самым вядомым творам Кацусіка Хокусая. Копіі гравюры вісяць у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, Брытанскім музеі ў Лондане, і яшчэ адна ў доме Клода Манэ ў Жыверні, Францыя.

Сюжэт

На гравюры намалявана вялізная хваля, якая навісла над чоўнам каля прэфектуры Канагава. Гара Фудзі віднеецца ўдалечыні і з’яўляецца фонам да асноўнага дзеяння карціны. Як і ўсе астатнія гравюры з гэтай серыі, «Вялікая хваля ў Канагаве» ўяўляе сабою від на гару Фудзі ў пэўных умовах.

Спасылкі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 13 верасня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Кацусіка Хокусая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Карціны са збораў музея Метраполітэн
Катэгорыя·Карціны 1823 года