wd wp Пошук:

Эса

Эса — рака ў Беларусі, ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, Чашніцкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласці ў басейне Заходняй Дзвіны.

Даўжыня складае 84 км. Плошча — вадазбору 1040 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 7,28 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,4 .

Эса ўпадае ў возера Лепельскае. Назва паходзіць ад балцкага слова еsе — брод. Прыгожая мясціна на рацэ каля вёскі Забаенне, што раскінулася на правым беразе. Тут пачынаюцца хваёвыя лясы. Яны прасціраюцца па абодвух берагах ракі больш чым на 5 км. Паступова рэчышча выроўніваецца, перасякае сухі поплаў. Эса робіцца мяльчэй. За дарогай Лепель — Красналукі рэчышча роўнае, яго спрамілі, ператварыўшы ў канал. На працягу стагоддзяў Эса была адным са звенняў воднага ланцуга, які пралягаў між Чорным і Балтыйскім морамі. Цяпер яна значна памялела.

Асноўныя прытокі: Гнілка, Байна, Свядзіца, Бярэшча, Дзяражынка. У басейне Эсы азёры Бярэшча, Плоч, Аношкаўскае, Луконец, Окана, Задняе, Доўгае, Поўсвіж, Святое і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Рэкі Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі Крупскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Улы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэкі Лепельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Эсы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара