wd wp Пошук:

Эрэбус

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Эрэ́бус (англ.: Erebus) — вулкан у Антарктыдзе, самы паўднёвы актыўны вулкан на Зямлі[2]. Вышыня — 3794 м, размешчаны на востраве Роса, дзе знаходзяцца яшчэ тры пагаслыя вулканы.

Пастаянная актыўнасць вулкана назіраецца з 1972 года. Інстытут горнай здабычы і тэхналогіі штата Нью-Мексіка, ЗША арганізаваў тут станцыю назірання за вулканам. У кратары вулкана маецца ўнікальнае лававае возера.

Вулкан Эрэбус адкрыты 28 студзеня 1841 г. англійскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам палярнага даследчыка сэра Джэймса Кларка Роса на караблях «Эрэбус» і «Тэрор». Упершыню падняліся на яго вяршыню і дасягнулі краю дзеючага вулкана шэсць членаў экспедыцыі Эрнэста Шэклтана 10 сакавіка 1908 года (экспедыцыя спрабавала пакарыць Паўднёвы полюс)[3].

Карабель і вулкан былі названы ў гонар Эрэба, найстаражытнага грэчаскага бога, які нарадзіўся з Хаосу.

Вулкан Эрэбус знаходзіцца на скрыжаванні разломаў зямной кары і з’яўляецца адным з найбольш актыўных вулканаў планеты. З гэтых разломаў перыядычна адбываюцца магутныя выкіды глыбінных газаў, у тым ліку вадароду і метану, якія, дасягаючы стратасферы, знішчаюць азонавы слой. Мінімальная таўшчыня азонавага слоя назіраецца над морам Роса, дзе размешчаны вулкан Эрэбус.

28 лістапада 1979 года ў схіл вулкана ўрэзаўся пасажырскі самалёт DC-10 новазеландскай авіякампаніі Air New Zealand. У выніку катастрофы рэйса NZ 901 загінула 257 чалавек (з іх 200 — новазеландцы)[4].

Зноскі

  1. GLOBAL VOLCANISM PROGRAM
  2. Erebus // Global Volcanism Program, Smithsonian Institution (англ.)
  3. Кравчук П. А. Рекорды природы. — Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1
  4. New Zealand Disasters: Aircraft Accident: DC. 10 ZK-NZP Flight 901(англ.) . Christchurch City Libraries. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 1 сентября 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вулканы Антарктыкі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вулканы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі вулканаў з састарэлымі параметрамі
Катэгорыя·Горныя вяршыні-трохтысячнікі