.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Эрык Дурм (ням.: Erik Durm; нар. 12 мая 1992, Пірмазенс, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца франкфурцкага «Айнтрахта». Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Паспяхова гуляў за другую каманду «Майнца 05», за якую правёў 33 матчы і забіў 13 галоў, пасля чаго перабраўся ў дортмундскую «Барусію». Сезон 2012/13 правёў у другой камандзе «Барусіі».
Летам 2013 года быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 года дэбютаваў у таварыскім матчы з клубам «Магдэбург» і ў гэтай жа гульні забіў гол. Спачатку гуляў у якасці нападніка, але з сезона 2013/14 Юрген Клоп з прычыны траўм крайніх абаронцаў быў вымушаны паспрабаваць га гэтай пазыціі Эрыка Дурма, дзе ён паспяхова зайграў, час ад часу падмяняючы Лукаша Пішчака і Марцэля Шмельцэра.
У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Хадэрсфілд Таўн»[3]. Па выніках сезона 2018/19 «Хадэрсфілд Таўн» выбыў у Чэмпіёншып, і ў ліпені 2019 года Дурм вярнуўся ў Германію, папоўнішы склад франкфурцкага «Айнтрахта».
Паспяхова прадстаўляе юнацкую зборную Германіі (да 19), за якую правёў 2 матчы і забіў 2 галы. З 2013 года стаў выступаць за моладзевую зборную Германіі (да 21). З 2014 года стаў выступаць за нацыянальную зборную Германіі.
«Барусія» Дортмунд:
«Айнтрахт» Франкфурт:
Германія: