wd wp Пошук:

Эрфурцкі ўніверсітэт

Эрфурцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Erfurt) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эрфурт.

Агульная характарыстыка

Першы Эрфурцкі ўніверсітэт быў заснаваны на падставе статуту Папы Клімента VII у 1379 годзе і ў наступным пацверджаным Папам Урбанам VI. Ён быў афіцыйна адкрыты на другім тыдні пасля Вялікадня 1392 года. Ён быў зачынены ў 1816 годзе і адноўлены ў 1994 годзе, праз тры гады пасля ўз’яднання Германіі. Таму ён прэтэндуе на званне як старэйшага, так і самага маладога ўніверсітэта Германіі.

Гэтая навучальная ўстанова ідэнтыфікуе сябе як рэфарматарскі ўніверсітэт, дзякуючы свайму самаму вядомаму выпускніку — Марціну Лютэру, пачынальніку Рэфармацыі, які вучыўся тут з 1501 па 1505 год. Сёння асноўная ўвага ў вучэльні надаецца міждысцыплінарнасці, інтэрнацыянальнасці і настаўніцтву.

Даследчая бібліятэка, у якой захоўваецца адна з найбуйнейшых у Германіі калекцый старажытных рукапісаў, з’яўляецца часткай універсітэта. Універсітэцкая бібліятэка таксама з’яўляецца захавальнікам фондаў “Bibliotheca Amploniana”, калекцыі з амаль 1 000 сярэднявечных рукапісаў, сабраных навукоўцам Амплоніем Ратынгам дэ Берка (1363-1435), які быў рэктарам універсітэта.

Структура

Зноскі

  1. https://www.uni-erfurt.de/studium/studierendenangelegenheiten/statistik/ Праверана 11 сакавіка 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1379 годзе