wd wp Пошук:

Эрміёні

Эрміёні (англ.: Ερμιόνη) — горад на ўсходзе Пелапанескага паўвострава ў Грэцыі. Насельніцтва (2011 г.) — 4099 чалавек.

Эрміёні вядомы з часоў Гамера. У антычнасці меў назву Герміён. Быў адным з 3 гарадоў, заснаваных грэчаскім племем дрыёпаў. Прыкладна ў V ст. да н. э. далучаны да Аргаліды. З’яўляўся цэнтрам шанавання Гестыі і Дэметры Хтоніі. З эліністычнага перыяду да XIX ст. — важная суднабудаўнічая верф на Пелапанесе.

У нашы дні большасць насельніцтва занята ў сферы абслугоўвання, у тым ліку турыстаў.

З 2015 г. вядуцца археалагічныя раскопкі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Грэцыі
Катэгорыя·Аргаліда
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Старажытнай Грэцыі