Эпіхлоргідры́н, 1-хлор-2,3-эпаксіпрапан, хлорметылаксіран, CH2(O)CHCH2Cl — арганічнае рэчыва, насычаны вуглевадарод.
Бясколерная вадкасць з рэзкім непрыемным пахам. Тэмпература плаўлення — 57 °С, тэмпература кіпення 116,11 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках, з вадой утварае азеатропную сумесь. Лёгка запальваецца.
Эпіхлоргідрын атрымліваюць дыгідрахлараваннем дыхлоргідрынаў гліцэрыны, эпаксідаваннем аліхларыду.
Выкарыстоўваецца у вытворчасці сінтэтычнай гліцэрыны, эпаксідных смол, эпіхлоргідрынавых каўчукоў, іонаабменных смол.
Эпіхлоргідрын раздражняе слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і выклікае дэрматыты. Шкодна ўздзейнічае на ныркі і печань.
Эпихлоргидрин // ХиМиК.ру (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эпіхлоргідрын