wd wp Пошук:

Гліцэрына

Гліцэрына (1,2,3-трыгідроксіпрапан; 1,2,3-прапантрыол) — хімічнае злучэнне з формулай HOCH2CH(OH)-CH2OH або C3H5(OH)3. Найпросты прадстаўнік трохатамных спіртоў. Уяўляе сабой глейкую празрыстую вадкасць.

Фізічныя ўласцівасці

Гліцэрына — бескаляровая, глейкая, гіграскапічныя вадкасць, неабмежавана растваральная ў вадзе. Салодкая на смак, за што і дадзена назва (глікос — салодкі). Добра растварае шматлікія рэчывы.

Біялагічныя значэнне

У арганізме гліцэрына ўтвараецца у выніку распаду тлушчаў і гліцэрафосфаліпідаў, а таксама пры анаэробным распадзе глюкозы. З’яўляецца прамежкавым звяном тлушчавага і вугляводнага абмену[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 142. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Шмататамныя спірты
Катэгорыя·Харчовыя дабаўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу