Эпіметэй (стар.-грэч.: Ἐπιμηθεύς, «які думае пасля», таксама Эпімефей) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі тытан, сын Япета і Клімены (паводле Апаладора, Асіі)[6], брат Праметэя, Атланта і Менетыя.
Першы прыняў ад Зеўса дзяўчыну, створаную ім[7]. Эпіметэй не паслухаўся парады свайго брата-празорцы Праметэя і ажаніўся з Пандорай, якая, адкрыўшы куфэрак, падораны ёй Зеўсам, выпусціла на свет усе людскія беды, закладзеныя ў ім.