wd wp Пошук:

Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы

Эпідэмія ліхаманкі Эбола ў Заходняй Афрыцы пачалася ў Гвінеі ў лютым 2014 года і працягваецца дагэтуль, яна выйшла за межы краіны і распаўсюдзілася на Ліберыю і Сьера-Леонэ, а таксама, патэнцыйна на Малі. Выпадак унікальны тым, што эпідэмія гэтай ліхаманкі пачалася ў Заходняй Афрыцы ўпершыню, з прычыны чаго ўрачы ў закранутых краінах не маюць вопыту барацьбы з ёй, а сярод насельніцтва магчымыя ўзнікненне панікі і распаўсюджанне дэзінфармацыі[1]. Розныя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, Еўрапейская камісія і Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў, накіравалі сродкі і персанал, каб дапамагчы гвінейскаму ўраду супрацьстаяць эпідэміі. Паводле слоў Кэйдзі Фукуды (англ.), генеральнага дырэктара СААЗ па бяспецы ў вобласці аховы здароўя, гэта ўспышка — наймацнейшая з усіх успышак ліхаманкі Эбола ў іх практыцы[1].

Зноскі

  1. 1 2 Ася Горина Рекордная вспышка лихорадки Эбола озадачила врачей(нявызн.). VESTI.RU (10 красавіка 2014). Праверана 13 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эпідэміі
Катэгорыя·Заходняя Афрыка
Катэгорыя·2014