wd wp Пошук:

Рагвалодаў камень

Рагвалодаў камень ў 1913 годзе.
Рагвалодаў камень у царкве Барыса і Глеба (1896).

Рагвалодаў камень (мясцовыя назвы — Барысаглебскі, Аршанскі, Уладзімірскі камень) — манументальны сярэдневяковы помнік эпіграфікі XII ст.

Падобны да Барысавых камянёў. Знаходзіўся каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, за 18 км ад Оршы. Выяўлены ў 1792 г., упершыню згадваецца ў кнізе Т. Мальгіна «Зерцало российских государей» (СПб., 1794).

У 1171 г. на валуне вышынёй у 3 м высечаны 6-канцовы крыж і надпіс на царкоўнаславянскай мове:

«В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову.»

Вышыня літар 15 см. Крыж і надпіс высечаныя па загаду друцкага князя Рагвалода (у хрышчэнні Васіля) Барысавіча, які, паводле меркавання некаторых даследчыкаў, пасля галоднай зімы 1170—1171 гг. асвяціў паганскія камяні ў спадзяванні на ўраджай.

Валун быў падарваны ў 1930-я гады, нібыта з мэтай будаўніцтва шашы Масква — Мінск, аднак яго абломкі яшчэ доўга ляжалі на сваім месцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мегаліты Еўропы
Катэгорыя·Дзятлава (Аршанскі раён)
Катэгорыя·Полацкае княства
Катэгорыя·Барысавы камяні
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі
Катэгорыя·Эпіграфіка
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Аршанскага раёна
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Беларусі