wd wp Пошук:

Эпоха Трохцарства

Тро́хца́рства, Эпоха Трох Царстваў, Саньго́ (кіт. трад. 三國, спр. 三国 , піньінь: Sānguó, пал.: Саньго) — перыяд у гісторыі Кітая (220—265 або 220—280), калі пасля распаду імперыі Хань ён быў падзелены на тры царствы (Вэй, У і Шу), якія вялі паміж сабой бясконцыя войны за гегемонію над усёй краінай.

У пачатку эпохі дамінавала царства Шу, але ў 263 г. знясіленае ўнутранай барацьбой яно было заваявана царствам Вэй. У 265 г. уладу ў царстве Вэй захапіў палкаводзец Сыма Янь, які заснаваў дынастыю Цзінь (265—420), а ў 280 г. канчаткова заваяваў царства У.

Перыяд Трохцарства адлюстраваны ў гістарычным рамане 14 ст. «Апавяданні з гісторыі Трохцарства».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гісторыя Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак