wd wp Пошук:

Эон Флакс

«Эон Флакс» (англ.: Aeon Flux) — фантастычны мультсерыял у жанры кіберпанк, з элементамі постапакаліптыкі, нанапанку і біапанку. Трансліраваўся на тэлеканале MTV у 1991-1995 гг. У 2005 г. па матывах мультсерыяла быў зняты фільм з Шарліз Тэрон у ролі галоўнай гераіні.

Сюжэт

Падзеі адбываются ў постапакаліптычнай будучыні, XXVI стагоддзе. Эпідэмія знішчыла 99% насельніцтва планеты. На абломках цывілізацыі сфарміраваліся дзве дзяржавы - анархісцкая Моніка і таталітарная Брэна, якой кіруе дыктатар Трэвар Гудчайлд - закляты вораг і адначасова закаханы галоўнай гераіні - атлетычнай, адважнай і халодна-рацыянальнай жанчыны-суперагента Эон Флакс. У гэтым змрочным сусвеце футурыстычная тэхніка спалучаецца з беднасцю, крыміналам, бруднымі кварталамі, мноствам хворых і інвалідаў - ахвяр інфекцый, індустрыі і войн. Генетычная эксперыменты стварылі незлічоных пачвар-мутантаў, мадыфікаваных насекомых і гуманоідаў. Трапляюцца і нечалавечыя істоты, якіх рознымі шляхамі занесла на Зямлю з іншых планет.

У сезонах 1-2 выходзяць вельмі кароткія выпускі (2-5 хвілін), у якіх адсутнічаюць дыялогі, а сюжэт фрагментарны і часта бессістэмны: ён хутчэй падобны на цяжкі сон, на паслядоўнасць дынамічных эпізодаў, якія супярэчыць адзін аднаму. У многіх серыях Эон Флакс гіне, але ў наступных персанаж зноў дзейнічае, быццам нічога не здарылася.

Сезон 3 складаецца з адносна доўгіх серый (больш за 20 хвілін), з дыялогамі і цэнтралізаваным сюжэтам у кожным выпуску. Характар гераіні раскрываецца болей поўна, роўна як і агульная карціна сусвету, дзе адбываюцца падзеі.

Персанажы

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 19 чэрвеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фантастычныя мультфільмы
Катэгорыя·Мультсерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мультсерыялы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных